“БелЛіт: мабільны гід” МТС

Мабільны аператар МТС папулiзаваў беларускую лiтаратуру праектам “БелЛіт: мабільны гід”.

Ідэя — СООО «Мобильные ТелеСистемы» 

Мэты:

  • Адукацыя ў галiне беларускай літаратуры і яе папулярызацыя;
  • Прасоўванне паслугі «Мабільная бібліятэка МТС».

Апісанне:

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіўся пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Усяго за тры месяцы адбылося 6 мерапрыемстваў. Гідамі па літаратурным свеце для слухачоў сталі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Алесь Суша, Вальжына Морт, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская. Спікеры гаварылі пра адметных гераінь беларускай літаратуры, паспяховы стартап XVI стагоддзя, пра факты, якіх няма ў школьнай праграме.

Паслухаць лекцыі можна было бясплатна. Кожны ўдзельнік атрымаў залікоўку, у якой адзначаліся наведванні і вынікі спецыяльных тэстаў ад Сitydog. Акрамя таго, жадаючыя мелі магчымасць падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай».

Вынікі:

Серыя бясплатных лекцый працягвалася з сакавіка па май. Літаратурныя імпрэзы за гэты час наведалі амаль 400 чалавек, а 23 удзельніка, якія праслухалі больш за пяць лекцый, атрымалі дыпломы выдатнікаў і падарункі.


 Расклад лекцый:

6 сакавіка — 5 літаратурных гераінь, якія вас здзівяць (Юля Цімафеева, перакладчыца і паэтка);

21 сакавіка — Беларуская літаратура «вялікая» ці «маленькая»? (Альгерд Бахарэвіч);

4 красавіка — Біблія Скарыны: паспяховы стартап 16 стагоддзя (Алесь Суша);

18 красавіка — Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе (Ганна Севярынец);

4 мая — Воркшоп: як правільна чытаць і разумець паэзію (Вальжына Морт);

23 мая — Дыскусія «Зала славы беларускай літаратуры: хто нашыя геніі?» (Андрэй Хадановіч, Ганна Бутырчык, Марына Казлоўская) 


Сайт: http://gidbellit.by/


Кантакты для сувязі: Вольга Ткачэнка otkachenko@mts.by


Праект у СМІ: marketing.by, citydog.by, belmarket.by, naviny.by, naviny.by, zviazda.by, news.21.by, kultprosvet.by, afisha.tut.by

“БелЛіт: мабільны гід” МТС:

наверх